Дзяржаўная ўстановая культуры «Лагойскі гісторыка-краязнаўчы музей імя Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў»

Рашэнне аб стварэнні Лагойскага гісторыка-краязнаўчага музея імя Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў было прынята раённым выканаўчым камітэтам у 2000 г. На сённяшні дзень у музеі, які размясціўся ў будынку Цэнтра культуры г. Лагойска, дзейнічаюць 3 залы: выставачная, зала «Падзеі і людзі» і зала, прысвечаная графам Тышкевічам. У зале «Падзеі і людзі» наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з найболып выдатнымі жыхарамі Лагойшчыны, якія гераічна змагаліся за Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У зале, прысвечанай графам Тышкевічам, прадстаўлены ўзоры этнаграфіі і побыту, археалогіі і нумізматыкі, філакартыі і філатэліі — прадметы, якімі карысталіся нашы продкі ў XIX-XX стст., а менавіта такія калекцыі збіралі ў свой час графы Канстанцін і Яўстафій Тышкевічы. У выставачнай зале перыядычна разгортваюцца выставы майстроў жывапісу, вырабаў народных умельцаў, калекцый з іншых музеяў, наладжваюцца камерцыйныя выставы. Асноўны фонд музея складаюць 7605 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 2106 (2012). Найболып значныя калекцыі: дакументы, фотаздымкі, этнаграфія, археалогія, рэчавыя помнікі. Асноўны кірунак дзейнасці музея — экскурсіі па залах музея, па памятных мясцінах горада і раёна, чытанне лекцый для навучэнцаў. Штогод у Лагойскім музеі праводзяцца Тышкевіцкія чытанні і дзіцячыя Тышкевіцкія пленэры.

Навіны